Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Севярынцу не дазваляюць выконваць абавязкі даверанай асобы Мілінкевіча


Радыё Свабода Вядомы палітык Павал Севярынец, які адбывае “хімію” на лесапавале ў Полацкім раёне, зьяўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча і мае адпаведнае пасьведчаньне за подпісам старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай.

Аднак начальнік Ветрынскай спэцкамэндатуры паведаміў яму, што асуджаныя да абмежаваньня волі грамадзяне даверанымі асобамі быць ня могуць. Сам жа Павал, уважліва прачытаўшы Выбарчы кодэкс, не знайшоў там падобных абмежаваньняў.

За апошні тыдзень “палітхімік” абышоў прыкладна палову хатаў у вёсцы Малое Сітна, дзе цяпер жыве, і высьветліў, што за Аляксандра Мілінкевіча на выбарах зьбіраюцца прагаласаваць 22 чалавекі, за Аляксандра Лукашэнку — 16, а большая частка вяскоўцаў яшчэ ня ведае, каму аддаць свой голас.

Адначасова кіраўніцтва спэцкамэндатуры забараніла Паўлу Севярынцу выезд на адпачынак да сканчэньня выбарчай кампаніі. Між тым, ён мае ў тым патрэбу хаця б дзеля таго, каб падлячыць калена, якое надоечы параніў сякерай.
XS
SM
MD
LG