Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні сацыялягічны замер быў зроблены яшчэ да тэлевыступаў кандыдатаў


Радыё Свабода Група незалежных сацыёлягаў пад кіраўніцтвам прафэсара Алега Манаева правяла ў лютым апытаньне грамадзкай думкі. Сацыёлягаў найперш цікавіла, за каго з чатырох кандыдатаў на прэзыдэнта гатовыя аддаць галасы беларускія выбарцы.

Паводле вынікаў апытаньня, Аляксандар Лукашэнка сабраў 58,6% галасоў, Аляксандар Мілінкевіч — 16,5%, Аляксандар Казулін — 6,4%, а Сяргей Гайдукевіч — 4,5%.

Прафэсар Манаеў гаворыць, што апытаньне было праведзена яшчэ да першых тэлевізійных выступаў кандыдатаў. На яго думку, цяпер кандыдаты ад апазыцыі могуць мець больш высокі рэйтынг. Алег Манаеў тлумачыць даволі высокую падтрымку Лукашэнкі прапагандысцкай кампаніяй у яго падтрымку у дзяржаўных СМІ, а таксама перадвыбарчымі сацыяльнымі акцыямі кшталту падвышэньня пэнсіяў, стыпэндыяў, заробкаў і г.д.

Сёньня апошні дзень калі, паводле Выбарчага кодэксу, дазволена публікацыя вынікаў апытаньня, зьвязаных з прэзыдэнцкімі выбарамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG