Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Гэта лукашэнкаўскі застой з андропаўска-кадэбісцкім адценьнем"


Радыё Свабода Палітоляг Віталь Сіліцкі камэнтуе выступ Лукашэнкі на Ўсебеларускім народным усходзе.

(Сіліцкі: ) “На ўспрыманьне дакладу вельмі моцна ўплывае сама асоба, харызма, падача, голас спадара Лукашэнкі.

Калі паглядзець на гэты даклад на паперы і паспрабаваць яго прачытаць голасам Брэжнева, то можна зразумець, у якім часе мы жывем.

Гэта даклад лукашэнкаўскага застою, што б ён там ні казаў пра інавацыі, навуку. Ён ня толькі апэляваў да савецкага часу, гэта была і рыторыка савецкага часу. Мы маем сытуацыю, калі нічога не мяняецца. Гэта лукашэнкаўскі застой з такім андропаўска-кадэбісцкім адценьнем.

Зь іншага боку, гэта адлюстроўвае пэўны стан нашага грамадзтва. Пакуль гэты застой будзе задавальняць пэўныя матэрыяльныя запыты асноўнай масы людзей, ён працуе, нікога гэта не турбуе. Людзі прыстасоўваюцца і баяцца, што калі гэтая сыстэма лясьнецца, то вернецца тая нестабільнасьць і галеча, якія былі у пачатку 1990-х гадоў. На гэтых страхах добра гуляе Лукашэнка. Ён ведае, што робіць, і гэта дае яму пэўны палітычны плён. Гэта пра першую частку дакладу.

Другая частка, тое, што прагучала ў канцы. Там пачалася “отсебятина”, прагучалі пагрозы. Ішоў даклад, усё было чынна — Лукашэнка выступаў, дарэчы, вельмі ўпэўнена, у яго быў добра пастаўлены голас. Відаць, што ягоныя сьпічрайтэры пастараліся. Даклад якасны, пераканаўчы, даволі аргумэнтаваны для свайго электарату.

А потым зрыў і страшны крык. Вось гэты градус экзыстэнцыйнага страху праявіўся ў поўнай меры. І ён адлюструецца на ўсіх сфэрах нашага жыцьця”.

(Чытаць поўны тэкст перадачы "Экспэртыза Свабоды")
XS
SM
MD
LG