Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы – канцэрты ў падтрымку беларускай дэмакратыі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Ад сёньняшняга дня ў Польшчы пачынаецца сэрыя канцэртаў беларускіх выканаўцаў – прадстаўнікоў незалежнай музычнай сцэны, якая скончыцца грандыёзным канцэртам салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі ў нядзелю 12 сакавіка ў цэнтры Варшавы.

Сэрыя канцэртаў беларускіх музыкаў пачынаецца ад выступу Касі Камоцкай з праграмай “Акустыка” ў Гданьску – канцэрт адбудзецца на запрашэньне гарадзкіх уладаў. Падобны канцэрт адбудзецца празь дзень і ў варшаўскім “Новым тэатры” – Касю Камоцкую падтрымае лідэр гурту “Уліс” Слава Корань.

У чацьвер у варшаўскім клюбе “Склад бутэлек” выступіць беларускі дуэт “Яр”.

Усе гэтыя канцэрты будуць падрыхтоўкай да грандыёзнага шоў, што адбудзецца ў нядзелю ў Варшаве на рынку новага гораду – у канцэрце выступяць зоркі польскай музыкі і незалежнай беларускай рок-сцэны.

Гаворыць Ігар Знык – старшыня грамадзкай арганізацыі “lacinka.org” – суарганізатара канцэрту.

(Знык: ) “Беларускія музыкі будуць сьпяваць па-беларуску польскія песьні 80-х гадоў, якія для нас тады былі вельмі важнымі, дапамагалі ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю”.

Варшаўскі канцэрт будзе трансьлявацца ў жывым эфіры першай праграмы польскага грамадзкага тэлебачаньня – гэта беспрэцэдэнтнае здарэньне.

(Знык: ) “Цяпер час калі трэба гаварыць пра Беларусь і ёсьць для гэтага магчымасьць, а гаварыць лепш за ўсё мовай для ўсіх зразумелай – мовай музыкі”.

Арганізатары канцэрту пакуль просяць не падаваць імёны беларускіх музыкаў, якія выступяць у канцэрце – каб ў іх не было праблемаў з выездам зь Беларусі. Імёны палякаў, якія засьпяваюць у падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі, вядомыя. Сярод іх супэр-зорка, лідэр легендарнага польскага рок-гурту “Perfect” Гжэгаж Маркоўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG