Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае лобі ў нямецкай палітыцы зьдзіўленае візытам Казуліна ў Нямеччыну


Радыё Свабода Паведамленьне пра сустрэчу Аляксандра Казуліна з статс-сакратаром Міністэрства замежных справаў Нямеччыны Гернатам Эрлерам было распаўсюджана ў аўторак увечары – пры канцы працоўнага дня.

Як патлумачыў “Свабодзе” на ўмовах ананімнасьці прадстаўнік нямецкіх дыпляматычных колаў, пра гэтую сустрэчу было вядома тры тыдні таму. Паводле яго словаў, такога роду прыёмы традыцыйныя і дэманструюць прызнаньне Бэрлінам альтэрнатыўных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта.

Тым часам для большасьці прадстаўнікоў беларускага лобі ў нямецкай палітыцы, якія некалькі тыдняў назад рыхтавалі візыт у Нямеччыну Аляксандра Мілінкевіча, наведаньне гэтай краіны Аляксандрам Казуліным стала нечаканасьцю. Сваё зьдзіўленьне ў размове з нашым радыё прадэманстравалі экспэрт у пытаньнях Беларусі й Расеі Аляксандар Рар і кіраўніца рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ута Цапф.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG