Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Christian Science Monitor”: “Крэмль спрабуе рабіць добрую міну”


Радыё Свабода Паводле амэрыканскай газэты “Christian Science Monitor”, якая аналізуе цяперашнюю перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі і стаўленьне да яе ў кіраўніцтве Расеі і ЗША, дачыненьні паміж Масквой і Вашынгтонам у сувязі зь беларускімі выбарамі могуць стаць яшчэ больш халаднаватымі.

Газэта прыводзіць меркаваньні шэрагу расейскіх аналітыкаў, якія шкадуюць, што хваля каляровых рэвалюцыяў на постсавецкай прасторы была ў свой час ўспрынятая ў Маскве як змова супраць расейкіх інтарэсаў. Паводле аналітыка маскоўскага незалежнага Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў Ірыны Зьвігельскай, “у той час як ЗША канцэнтраваліся на пытаньнях дэмакратыі, Расея канцэнтравалася на пытаньні стабільнасьці. Гэта вельмі небясьпечнае непаразуменьне”.

Газэта таксама прыводзіць меркаваньні дырэктара маскоўскага Інстытуту праблем глябалізацыі Міхаіла Дзялягіна: “Ён, Лукашэнка, можа быць д’яблам, як бачаць яго на Захадзе, аднак беларусы расцэньваюць яго як законнага лідэра”.

“Крэмль спрабуе рабіць добрую міну ў сувязі з амаль пэўнай перамогай Лукашэнкі на выбарах”, – піша “Christian Science Monitor”. Але нават расейскія экспэрты, якія падтрымліваюць беларускага кіраўніка, не рызыкуюць сьцьвярджаць пра датрыманьне дэмакратычных стандартаў у часе беларускай выбарчай кампаніі, піша амэрыканскае выданьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG