Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарвыканкам патрабуе грошы за разьмяшчэньне плякатаў Мілінкевіча


Радыё Свабода, Віцебск Пра тое, што разьмяшчэньне агітацыйных матэрыялаў на адмысловым стэндзе каля Полацкага кірмашу ў Віцебску каштуе грошай, было паведамлена Кастусю Смолікаву, сябру ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілікнкевіча.

Спадар Смолікаў хацеў павесіць агітацыйную ўлётку на стэнд, які, згодна з рашэньнем Чыгуначнага райвыканкаму, ёсьць адмыслова адведзеным для агітацыі месцам.

Аднак яго спыніла супрацоўніца аддзелу рэклямы віцебскага гарвыканкаму. Чыноўніца сказала, што гэты стэнд належыць іхнай службе, і за разьмяшчэньне любых друкаваных матэрыялаў трэба плаціць, інакш яны будуць сарваныя або заклееныя.

Кастусь Смолікаў, які ёсьць яшчэ й назіральнікам пры выбарчай камісіі Чыгуначнага раёну, папрасіў адкамэнтаваць сытуацыю чыноўнікаў раённае адміністрацыі. Паводле ягоных словаў, загадчыца ідэалягічнага аддзелу была дужа зьдзіўленая тым, што за агітацыю ў часе перадвыбарчае кампаніі нехта хоча спагнаць грошы. Яна паабяцала разабрацца з гэтым пытаньнем.

Але пакуль гэта ня зроблена, і да сёньняшняга дня супрацоўнікі гарадзкой рэклямнай службы ўжо зьнішчылі каля дзясятка плякатаў з партрэтам Аляксандра Мілінкевіча, выдадзеных на дзяржаўныя сродкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG