Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Анатоль Лябедзька


Радыё Свабода У Магілёве міліцыя затрымала палітыка Анатоля Лябедзьку. Як паведаміў кіраўнік абласнога штабу Мілінкевіча Ўладзімер Шанцаў, кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька пыехаў у Магілёў для правядзеньня сустрэчаў з выбаршчыкамі як давераная асоба кандыдата.

Паводле Шанцава, па надуманых падставах палітыку не далі магчымасьці правесьці сустрэчы ў закрытых памяшканьнях. У выніку сустрэча з выбарцамі адбывалася на плошчы каля дыягнастычнага цэнтру.

Пасьля сустрэчы да Анатоля Лябедзькі падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі яго прайсьці ў пастарунак. Ён адмовіўся. Тады яго сілай даставілі ў Ленінскі РАУС.

Яму прад’яўленае абвінавачваньне ў парушэньні заканадаўства аб правядзеньні масавых акцыяў.

Падрабязнасьці затрыманьня і пра пачатак суду расказвае прэсавы сакратар Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Кацярына Ткачэнка:

(Ткачэнка: ) "Сёньня а-й 14 гадзіне адбылася сустрэча Анатоля Лябедзькі з выбаршчыкамі. Яна цягнулася больш за гадзіну. Было шмат пытаньняў, нягледзячы на тое, што сёньня перадсьвяточны дзень, на сустрэчу прыйшло каля двухсот чалавек.

Пасьля сустрэчы да Анатоля падышоў палкоўнік міліцыі і заявіў, што Лябедзька правёў несанкцыянаваную акцыю. Анатоль быў накіраваны ў міліцэйскі пастарунак, а цяпер ён знаходзіцца ў судзе Ленінскага раёну Магілёву.

Суд пачаўся а 16-й гадзіне. Анатоль запатрабаваў, каб у судовым пасяджэньні браў удзел адвакат. Зараз гэтае пытаньне вырашаецца.

Калі суд прыме рашэньне даць магчымасьць Лябедзьку запрасіць адваката, ёсьць імавернасьць, што суд адбудзецца толькі 9 сакавіка, і увесь гэты час Анатолю давядзецца правесьці ў міліцэйскім пастарунку".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG