Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт паміж актывістамі выбарчых штабоў Мілінкевіча і Гайдукевіча


Радыё Свабода Давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча Валянціна Сьвяцкая рыхтуе скаргу на кандыдата ў прэзыдэнты лідэра ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча. Яна зазначае, што той размаўляў зь ёю груба і абразіў.

Інцыдэнт адбыўся ў памяшканьні апорнага пункту міліцыі №44 Маскоўскага раёну Менску.

Актывісты штабу Мілінкевіча даставілі туды прадстаўнікоў каманды Гайдукевіча, якія на тумбе ля ўнівэрсаму “Валгаград”, адмыслова прызначанай для выбарчай інфармацыі, зрывалі партрэты Мілінкевіча і замянялі іх перадвыбарчымі плякатамі Гайдукевіча.

Падчас запісу тлумачэньняў удзельнікаў інцыдэнту ў памяшканьне апорнага пункту міліцыі прыйшоў Сяргей Гайдукевіч, пры гэтым, як сьведчыць спадарыня Сьвяцкая, ён груба зьвяртаўся да прадстаўнікоў штабу Мілінкевіча і да яе асабіста:

(Сьвяцкая: ) “Мы сёньня маем намер падаць скаргу ў ЦВК з нагоды бястактных паводзінаў кандыдата на прэзыдэнта спадара Гайдукевіча, гэта самыя сапраўдныя хамскія паводзіны. Мужчына, які паважае сябе, ніколі так ня будзе сябе паводзіць з жанчынай. Гэтыя паводзіны не дастойныя ні палітыка, ні мужчыны, ні грамадзяніна”.

Кандыдат на прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч пацьвердзіў, што выяжджаў на месца інцыдэнту, але на прэтэнзіі спадарыні Сьвяцкай адказаў:

(Гайдукевіч: ) “Я ня ведаю жанчыны Валянціны Сьвяцкай, я ўвогуле такое прозьвішча першы раз чую, я там быў сярод моладзі. Сярод людзей стаяў, якія падышлі да мяне і сказалі: “Сяргей Васілевіч, падыдзіце да стэнду, тут у нас ёсьць прэтэнзіі”. Падышоў, там вісіць партрэт Мілінкевіча адзін, другі партрэт недзе быў мой заклеены, недзе ягоны… Ну і што, гэта ж нармальная сытуацыя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG