Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўская міліцыя шукае "чамадан з фальшывымі далярамі"


Радыё Свабода, Магілёў Сёньня вядомага магілёўскага грамадзкага дзеяча Віталя Васількова затрымалі на вакзале і абвінавацілі ў перавозе фальшывых даляраў, якія так і не былі знойдзены.

Сёньня прадстаўнік магілёўскага трэцяга сэктару, кіраўнік магілёўскага грамадзкага аб''яднаньня Віталь Васількоў вяртаўся з замежнай паездкі зь Польшчы, але да сваіх родных у Магілёве раніцай ён не патрапіў.

Яго затрымала транспартная міліцыя на магілёўскім чыгуначным вакзале. Міліцыянты заявілі, што ён нібыта перавозіць у чамадане фальшывыя даляры.

Чамадан так і не знайшлі, але ўсе наяўныя грошы, паводле заявы міліцыянтаў, канфіскавалі для іхняй праверкі. Праз тры гадзіны Віталя Васількова вызвалілі.

Яго сустракалі родныя, знаёмыя і журналісты. Віталь Васількоў заявіў, што ягонае затрыманьне як актывіста, які падтрымлівае Мілінкевіча – гэта чарговы факт уціску на адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад аб''яднанай апазыцыі і ягоных аднадумцаў.
XS
SM
MD
LG