Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Гайкен ня будзе назіраць за беларускімі выбарамі


Радыё Свабода Амбасадар Эбэргард Гайкен зь Нямеччыны, які зь лютага 2003 году да ліпеня 2005 году ўзначальваў офіс АБСЭ ў Менску, не прыедзе ў Беларусь як кароткачасовы назіральнік за прэзыдэнцкімі выбарамі. Ён не даслаў сваіх дакумэнтаў для акрэдытацыі.

У спадара Гайкена, які цяпер на пэнсіі, была магчымасьць назіраць за выбарамі кіраўніка беларускай дзяржавы, альбо за выбарамі ў парлямэнт Украіны, якія пройдуць праз тыдзень пасьля беларускіх. Амбасадар абраў паездку ва Ўкраіну.

Нагадаем, што да працы ў Беларусі спадар Гайкен чатыры гады ўзначальваў амбасаду Нямеччыны ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG