Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт абароны журналістаў асудзіў арышт "Народнай Волі"


Радыё Свабода Міжнародная арганізацыя Камітэт абароны журналістаў выступіла з асуджэньнем узмацненьня рэпрэсіяў супраць СМІ ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Нагодай для заявы Камітэту стаўся арышт накладу газэты “Народная воля” колькасьцю 250 тысяч.

Канфіскацыя адбылася 3 сакавіка, калі наклад везьлі ў Беларусь са смаленскай тыпаграфіі. Міліцыя тлумачыла свае дзеяньні тым, што газэта парушыла выбарчае заканадаўства.

У заяве Камітэта абароны журналістаў прыводзяцца словы рэдактара “Народнай волі” Іосіфа Сярэдзіча, паводле якога выданьне не парушала ніякіх палажэньняў выбарчага заканадаўства.

Спэцыяльны выпуск “Народнай волі”, выдадзены накладам 250 тысячаў асобнікаў, быў прысьвечаны хадзе выбарчай кампаніі, у ім апавядалася аб зьбіцьці кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.

Старшыня Камітэту абароны журналістаў Эн Купэр лічыць, што “прэзыдэнт Лукашэнка падрывае законнасьць выбараў, калі прымушае замаўчаць незалежныя СМІ”.
XS
SM
MD
LG