Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фрадкоў сустракаецца з Лукашэнкам (анонс)


Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў сустрэўся сёньня з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Апрача іншага размова ішла пра сытуацыю ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Расейскі прэм’ер лічыць важным свой цяперашні рабочы візыт у Менск. Міхаіл Фрадкоў возьме ўдзел у паседжаньні так званага савета міністраў саюзнай краіны, на які выносіцца 15 пытаньняў.

Плянуецца разгледзець прагноз сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця саюзнай краіны на 2006 год і парамэтры прагнозу на пэрыяд да 2008 году. Шэраг міністэрстваў прадставяць на паседжаньні балянсы паліўна-энэргетычных рэсурсаў на пэрыяд да 2020 году.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG