Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Італьянская кампанія адмовілася ад інвэставаньня ў Беларусь


Радыё Свабода, Берасьцейская вобласьць Насуперак ранейшым плянам найбуйнейшы ў Эўропе вытворца гейзэрных кававарак ня будзе распачынаць свой бізнэс у свабоднай эканамічнай зоне ў Берасьці.

Кіраўніцтва фірмы “Bialetti” папярэдзіла адміністрацыю свабоднай эканамічнай зоны “Брэст” пра ліквідацыю свайго дачыннага прадпрыемства – рэзыдэнта зоны.

Паводле раней абвешчаных намераў кампанія “Bialetti”, вядомая як найбуйнейшы ў Эўропе вытворца гейзэрных кававарак (ёй належыць амаль 70% сусьветнага рынку), а таксама посуду з антыпрыгарным пакрыцьцём, толькі на першым этапе плянавала інвэставаць 3,5 мільёна даляраў у вытворчасьць на тэрыторыі Беларусі і працаўладкаваць ад 100 да 200 чалавек.

Аднак азнаёміўшыся з умовамі прыватызацыі недабудаваных аб’ектаў ў Беларусі, кіраўніцтва кампаніі прыняла рашэньне аб эканамічнай немэтазгоднасьці пачынаць свой бізнэс у гэтай краіне, аддаўшы перавагу аналягічным праектам ў Румыніі й Турэччыне.
XS
SM
MD
LG