Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жлобінская міліцыя затрымала намесьніка кіраўніка штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода Сёньня ўвечары ў Жлобінскім раёне міліцыя затрымала машыну намесьніка кіраўніка перадвыбарчага штабу кандыдата аб’яднанай апазыцыі Віктара Карняенку. Ён вёз зь Менску каля 10 тысяч легальных улётак за Аляксандра Мілінкевіча.

(Карняенка: ) “Затрымалі, сказалі, што аўтамабіль ва ўгоне, пасьля паглядзелі багажнік, я паказаў паперы, паказаў пасьведчаньне даверанай асобы. Але тлумачэньні не прымаюцца, проста выконваюцца загады. І, безумоўна, праслухоўваюцца тэлефоны”.

У Жлобінскай міліцыі паведамілі, што для праверкі ўлётак выклікалі адказную асобу з райвыканкаму, якая адказвае за выбарчую кампанію і заявілі, што яны не займаюцца мэтанакіравана праверкай выбарчых улётак.

( Міліцыянт: ) “Мы ажыцьцяўляем нагляд за дарожнай бясьпекай, за бясьпекай грамадзян і нічога тут мы не сабатуем, і штосьці вам сказаць пакуль не магу. Я яшчэ ня ведаю сутнасьці праблемы”.

А палове дзясятай вечара зь Віктарам Карняенкам яшчэ размаўлялі начальнікі міліцыі і пракурор.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG