Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Лазавік: Казулін не парушаў выбарчых законаў


rfe/rl “Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін не дапускаў парушэньняў выбарчага заканадаўства, якія б дазволілі ставіць пытаньне аб зьняцьці яго з выбарчай гонкі,” – такую заяву зрабіў сёньня сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.

Сёньня генэральная пракуратура паведаміла, што дзеяньні Казуліна 17 лютага і 2 сакавіка ўтрымліваюць склад злачынства, прадугледжаны артыкулам крымінальнага кодэксу “Злоснае хуліганства”.

Але сакратар ЦВК падкрэсьліў, што камісія “разглядае толькі парушэньні выбарчага заканадаўства. Вось калі б ён заклікаў да гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі, абражаў службовых асобаў – тады гэта было б нашае пытаньне. А парушэньні крымінальнага заканадаўства – гэта кампэтэнцыя пракуратуры,” – сказаў Мікалай Лазавік.
XS
SM
MD
LG