Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З шчытоў на шашы Менск-Масква зьнікла рэкляма Мілінкевіча


Радыё Свабода Як паведамляе інтэрнэт-выданьне “Беларускі партызан” у гэтую нядзелю з шашы Масква-Менск зьніклі білбарды з партрэтам Мілінкевіча і надпісам “Беларусы Расеі – за Мілінкевіча”.

Яны зьявіліся на расейскім баку шашы некалькі тыдняў таму.

“Партызан” спасылаецца на сьведкаў, якія кажуць, што плякаты здымалі пры дапамозе спэцтэхнікі без апазнавальных знакаў. Прадстаўнікі рэклямнай агенцыі, якому належаць білбарды, давалі паказаньні ў Смаленскай облпракуратуры.

Паводле рэклямшчыкаў, смаленскія пракуроры "пайшлі насустрач сваім беларускім калегам" і хацелі высьветліць, хто замовіў разьмяшчэньне агітацыйных шчытоў на шашы.

Гл.таксама: 22 лютага: Як ставяцца кіроўцы на шашы М1 да кампаніі Мілінкевіча?
XS
SM
MD
LG