Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК не задаволена дзейнасьцю АБСЭ


Радыё Свабода “Рэальныя дзеяньні назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ не адпавядаюць тым дамоўленасьцям, што былі дасягнуты падчас сустрэчы кіраўніка місіі Герта Арэнса з кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркаму", – заявіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Паводле яго, адной з дамоўленасьцяў з кіраўніком місіі АБСЭ ў Беларусі было абяцаньне азнаёміць Цэнтрвыбаркам з прамежкавай справаздачай аб назіраньні за выбарамі ў Беларусі да таго часу, як яна будзе накіравана ў цэнтральны офіс Бюро АБСЭ.

"Аднак мы даведаліся пра зьмест гэтай справаздачы значна пазьней, чым усясьветная грамадзкасьць", – сказаў Лазавік.

Не задаволены сакратар ЦВК і зьместам справаздачы, у якой, паводле яго "даецца больш палітычная, чым выбарчая ацэнка кампаніі".

Так, напрыклад, у дакумэнце ўтрымліваюцца зьвесткі аб арыштах актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Партнэрства", якія спрабавалі арганізаваць незалежнае ўнутранае назіраньне за выбарамі.

Мікалай Лазавік падкрэсьліў, што "гэтая арганізацыя не зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі. А дзейнасьць незарэгістраваных арганізацый забароненая заканадаўствам. Дзіўна, чаму экспэрты АБСЭ так шмат увагі надаюць гэтай арганізацыі, якая дзейнічала незаконна", – зазначыў сакратар ЦВК.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG