Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму скасавалі подпісы, даведацца няможна?


Радыё Свабода Актывіст з ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча з Астраўца Мікалай Уласевіч атрымаў адмоўны адказ з Гарадзенскага абласнога суду ў справе скасаваных подпісаў.

Напачатку ён падаваў скаргу ў Астравецкі раённы суд на дзеяньні выбарчай камісіі, якая прызнала несапраўднымі ўсе подпісы, сабраныя ў раёне за вылучэньне Мілінкевіча на кандыдата ў прэзыдэнты.

Спадар Уласевіч спадзяваўся, што пад час судовага разбору будзе магчымасьць даведацца, на якіх канкрэтна падставах камісія скасавала сабраныя подпісы.

Аднак суд не задаволіў скаргу, спаслаўшыся на тое, што разгляд яе — не ў яго кампэтэнцыі. Тады Мікалай Уласевіч накіраваў у абласны суд скаргу на такое рашэньне раённага. Але і абласны суд пакінуў ўсё бяз зьменаў.

Гэтаксама абодва суды адрэагавалі на скаргі з нагоды скасаваных астравецкай камісіяй подпісаў за Аляксандра Казуліна.
XS
SM
MD
LG