Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Украіны не спадзяецца на свабодныя выбары


Радыё Свабода Апошнія падзеі ў Беларусі не даюць падставаў чакаць, што прэзыдэнцкія выбары ў гэтай дзяржаве будуць дэмакратычнымі. Пра гэта заявіў сёньня міністар замежных справаў Украіны Барыс Тарасюк, выступаючы па ўкраінскім тэлеканале “1+1”.

Ён падкрэсьліў, што "тыя акцыі, якія разьвязаны супраць прадстаўнікоў апазыцыі, супраць кандыдатаў у прэзыдэнты, супраць грамадзкіх арганізацыяў... усё гэта сьведчыць пра тое, што ўлады, відавочна, рыхтуюцца да недэмакратычных мэтадаў барацьбы з апазыцыяй".

Міністар абверг заяву прэзыдэнта Беларусі, зробленую на Ўсебеларускім народным сходзе, аб транспартаваньні грошай для беларускай апазыцыі цераз тэрыторыю Украіны.

Тарасюк заявіў, што пазыцыя афіцыйнага Кіева палягае ў тым, што ён "не бярэ ўдзел ў такіх акцыях". Міністар паведаміў, што Ўкраіна плянуе накіраваць на выбары назіральнікаў ад МЗС.

"Грунтуючыся на ацэнках місіі АБСЭ, а таксама на ацэнках уласных назіральнікаў, мы будзем рабіць заключэньне аб гэтых выбарах" – заявіў Барыс Тарасюк.

Нагадаем, што 3 сакавіка МЗС Беларусі выступіў з пратэстам з нагоды дэпартацыі зь Беларусі 2 сакавіка шасьці ўкраінскіх грамадзянаў – палітыкаў і журналістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG