Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: дзейнасьць Казуліна кантралюецца з-за мяжы


Радыё Свабода МЗС Беларусі мяркуе, што дзеяньні кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна “зрэжысаваныя з-за мяжы”. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў.

Паводле прадстаўніка МЗС, надзвычайная сынхроннасьць рэакцыяў на інцыдэнт з Казуліным з боку старшыні АБСЭ, аўстрыйскага старшыняваньня ў Эўразьвязе, дзярждэпартамэнту ЗША “наводзіць на пэўныя роздумы”. Самога спадара Папова гэта наводзіць на думку аб пэўнай рэжысуры, прычым "небеларускай вытворчасьці". Паводле прэсавага сакратара МЗС, гэтыя заявы міжнародных арганізацый “узмацнілі сыстэмныя сумневы ў справядлівасьці і мэтадалёгіі ацэнкі выбараў назіральнікамі АБСЭ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG