Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зможа расейскі СПС назіраць за выбарамі ў Беларусі?


Радыё Свабода ЦВК Беларусі не запрашала назіральнікамі на выбары прадстаўнікоў расейскай партыі Саюз правых сілаў. Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Ён падкрэсьліў, што выбарчую кампанію арганізуе дзяржава, а не нейкія замежныя палітычныя арганізацыі. Спадар Лазавік заявіў, што ня бачыў звароту ад кіраўніцтва СПС з просьбай акрэдытаваць яе прадстаўнікоў назіральнікамі на выбарах.

Паводле старшыні расейскай партыі Нікіты Бялых, СПС плянуе накіраваць назіральнікамі на выбары ў Беларусь некалькі дзесяткаў сваіх сябраў і што адпаведны ліст ужо быў накіраваны ў ЦВК Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG