Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяроза: суд над актывістамі штабу Казуліна перанесены


Радыё Свабода Мясцовых сацыял-дэмакратаў Аляксандра Кузьміна і Ларысу Мажэйку спрабуюць прыцягнуць да адказнасьці за парушэньні заканадаўства ў часе збору подпісаў.

У прыватнасьці, спадара Кузьміна, які жыве ў Белаазёрску, абвінавачваюць у тым, што да збору подпісаў за Аляксандра Казуліна ён прыцягнуў людзей, якія не зьяўляліся сябрамі ініцыятыўнай групы.

Разгляд справы ў судзе адбываецца паводле ініцыятывы пракурора Бярозаўскага раёну, які спаслаўся на паведамленьне з раённай выбарчай камісіі (нібыта сябры гэтай камісіі асабіста даведаліся пра парушэньні ў часе збору подпісаў).

Аднак першае судовае паседжаньне скончылася вельмі хутка. Давераная асоба Казуліна на Берасьцейшчыне Ігар Маслоўскі зрабіў заяву, у якой паведаміў, што суд адбываецца з парушэньнем працэсуальных нормаў, а прысутнічаць на працэсе не дазваляюць журналістам і прадстаўнікам грамадзкасьці.

У выніку разгляд гэтай справы перанесены на 9 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG