Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальныя справы Казуліна аб’ядналі


Любоў Лунёва, Менск Крымінальную справу супраць кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна вядзе Менскае гарадзкое ўпраўленьне ўнутраных справаў. Справа аб’яднала дзьве крымінальныя справы, паведамілі ў прэс-цэнтры пракуратуры.

Першую справу, за злоснае хуліганства, распачалі супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РУУС Менску — пасьля таго, як кандыдат у прэзыдэнты прарваўся ў будынак Нацыянальнага прэс-цэнтру 17 лютага.

Другую справу за хуліганства распачалі супрацоўнікі Кастрычніцкага ўпраўленьня міліцыі за тое, што затрыманы Аляксандар Казулін разьбіў партрэт Аляксандра Лукашэнкі ў пастарунку міліцыі.

Супрацоўнік прэс-цэнтру беларускай пракуратуры Ягор Лівай паведаміў “Свабодзе”:

(Лівай: ) “Крымінальныя справы ў дачыненьні кандыдата ў прэзыдэнты спадара Казуліна злучылі ў адну справу і накіравалі для далейшага расьсьледаваньня і юрыдычнай ацэнкі ў ГУУС Менгарвыканкаму”.
XS
SM
MD
LG