Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што выкінула цэнзура з выступаў Мілінкевіча і Казуліна па радыё?


Радыё Свабода Прапануем два фрагмэнты выступаў Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча, якія не прагучалі сёньня на Першым канале дзяржаўнага радыё.

Вось частка выступу Аляксандра Казуліна, якая была выкінутая з эфіру:

(Казулін: ) “Згадайце, што сказаў Лукашэнка у інтэрвію нямецкай газэце “Гандэльсблат” у 1995 годзе: “У свой час Нямеччына была ўзьнятая з руінаў дзякуючы вельмі жорсткай уладзе. І ня толькі кепскае зьвязана ў Нямеччыне зь вядомым Адольфам Гітлерам”. Што ён зрабіў з нашай краінай? Мы краіна, якая ваявала з фашызмам, ахвяравала кожным трэцім сваім грамадзянінам — і дзеля чаго? Каб фашызм мог вярнуцца да нас у якасьці дзяржаўнай ідэалёгіі? Фашызм ня пройдзе!”

А гэты фрагмэнт дзяржаўная цэнзура выкінула з радыёвыступу Аляксандра Мілінкевіча:

(Мілінкевіч: ) “На гэтай сходцы ён зноў патаптаўся па Скарыну. “Скарына — гэта ня толькі наш чалавек, ён яшчэ і ў Піцеры ствараў”, — сказаў ён. Ён ня ведае, што Скарына жыў на дзьвесьце гадоў раней, чым быў заснаваны Пецярбург. Ён ня ведае, што Васіль Быкаў не пісаў вершаў. І такі чалавек будзе намі кіраваць? Але таптаньне Быкава і Скарыны — ня толькі ад непісьменнасьці, гэта ад жаданьня прынізіць вялікіх людзей, паставіць сябе вышэй за іх, гэта ўказаньне ўсёй сваёй сыстэме: “Ніхто нічога ня значыць, адзін я штосьці значу”. Вы думаеце, ён разьбіраецца ў эканоміцы і палітыцы? Гэтак жа, як і ў вершах Быкава, я вам скажу. У чым ён моцны — дык гэта ў прапагандзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG