Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыі Крамля на зьбіцьцё Казуліна не было ніякай


Радыё Свабода Карэспандэнт "Свабоды" Юры Дракахруст адказвае на пытаньне слухача.

(Жыхар Менску: ) “Паважаная “Свабода”, адкажыце, калі ласка, як зрэагавала Масква і асабіста Пуцін на зьбіцьцё міліцыянтамі кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна? Бо пра тое, як адрэагавалі ЗША і Джордж Буш вы паведамілі, а вось пра Маскву і Пуціна чамусьці замоўчваеце. Будзьце аб’ектыўнымі ва ўсім да канца”.

(Дракахруст: ) "Паважаны спадар, мы нічога не замоўчваем. Калі афіцыйная рэакцыя Злучаных Штатаў, а таксама шэрагу іншых дзяржаваў была, мы пра гэта паведамлялі. Дарэчы, ацэнку Вашынгтону выказаў прадстаўнік тамтэйшага зьнешнепалітычнага ведамства Дзярждэпартамэнту, а не прэзыдэнт Джордж Буш.

Калі сустаршыні Грамадзкай расейска-беларускай праваабарончай камісіі пры прэзыдэнце Расеі Сяргей Караганаў і Валеры Паўлаў выступілі з адмысловай заявай, у якой выказалі абурэньне нападам на кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, мы пра гэта таксама паведамілі. Гэта, заўважце, ня проста грамадзкая арганізацыя, а камісія пры прэзыдэнце Расеі.

Зь іншага боку, афіцыйнай рэакцыі Расеі, напрыклад, расейскага МЗС на гэты інцыдэнт не было ніякай. Ці можна ў сувязі з гэтым казаць, што мы нешта замаўчалі?"

Гл.таксама • Масква: Караганаў і Паўлаў заявілі аб падтрымцы Казуліна • Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж) • 2 сакавіка ў Менску – у фатаграфіях
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG