Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рабочыя вынесьлі пастанову спаганяць з кожнага брыдкаслова кару — 2 кап. за кожнае нецэнзурнае слова”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 6 сакавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Звезда”, 1926 год:

“У кустарнай мэханічнай майстэрні (Барысаў, Інтэрнацыянальная вуліца) брыдкаслоўе і вулічная лаянка былі звычайнай зьявай… Рабочыя вынесьлі пастанову спаганяць з кожнага брыдкаслова кару — 2 кап. за кожнае нецэнзурнае слова… Аказалася, што гэтая мера барацьбы з брыдкаслоўем мела добры плён. Лаянка зусім спынілася, а на сабраныя карныя грошы рабочыя выпісалі газэты і часопісы”.

“Камуніст”, 1936 год. Пастанова ЦК ВКП(б):

“Міжнародны комуністычны жаночы дзень 8 сакавіка правесці, як масавую палітычную кампанію з паказам бяспраўя працоўных жанчын у капіталістычных краінах, гнёту эксплаатацыі і фашысцкага тэрора, якія цяжарам ляжаць над імі, і — перавагі эканамічнага і прававога становішча жанчын Совецкага Саюза, перамог і поспехаў жанчын СССР у барацьбе за соцыялізм, за культурнае, заможнае жыццё”.

“Советская Белоруссия”, 1996 год:

“Калі няма нагоды выказацца па сутнасьці, іншыя апанэнты высмоктваюць яе, як кажуць, з пальца: нібыта Прэзыдэнт перавысіў паўнамоцтвы, прызначыўшы старшынёй Нацыянальнага банку Тамару Віньнікаву. Адказваючы на пытаньне з гэтай нагоды, Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў, што верыць у прафэсіяналізм гэтай кандыдатуры і будзе яе падтрымліваць. Тым больш, што канстытуцыйнасьці яго дзеяньняў у дадзеным выпадку ніхто ня здолеў абвергнуць”.
XS
SM
MD
LG