Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст са штабу Мілінкевіча выйшаў на волю


Радыё Свабода У Горадні сёньня з-за кратаў выпусьцілі намесьніка кіраўніка гарадзенскага гарадзкога штабу Аляксандра Мілінкевіча Вадзіма Саранчукова.

Вадзім Саранчукоў выйшаў на волю ў панядзелак раніцай. Ён праседзеў у міліцэйскім спэцпрыёмніку пяць дзён нібыта за дробнае хуліганства. Першага сакавіка яго затрымалі міліцыянты ў цывільным і пратрымалі да наступнага дня, калі судзьдзя Людміла Жук у Кастрычніцкім раённым судзе пасадзіла яго на пяць сутак.

Калегі Вадзіма лічылі, што гэта было зроблена, каб ён ня здолеў паехаць на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам і выбарцамі, якая адбылася ў Менску 2 сакавіка, а таксама каб ён ня ўдзельнічаў у арганізацыі сустрэчы з кандыдатам на прэзыдэнта ў Горадні, якая мела месца 4 сакавіка.
XS
SM
MD
LG