Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча зь Мілінкевічам у Салігорску прайшла без правакацыяў


Радыё Свабода Каля 900 жыхароў Салігорску правялі сустрэчу з кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам. Яшчэ прыблізна такая ж колькасьць людзей не змагла патрапіць у гарадзкі Дом культуры.

Сустрэча прайшла арганізавана, у адрозьненьне ад сходу ў Баранавічах, не было ніякіх правакацыяў.

А.Мілінкевіч адказаў на пытаньні выбарцаў. У прыватнасьці, ён заявіў, што ня можа гарантаваць Аляксандру Лукашэнку недатыкальнасьці, калі той сыдзе з пасады прэзыдэнта. Калі А.Лукашэнка не парушаў закон, ён будзе вольна жыць у Беларусі, калі парушаў – то будзе адказваць, як і ўсе іншыя грамадзяне краіны, заявіў А.Мілінкевіч у Салігорску.
XS
SM
MD
LG