Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты і іх давераныя асобы сустракаюцца з выбарцамі


Радыё Свабода Сёньня кандыдаты ў прэзыдэнты Сяргей Гайдукевіч, Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч, а таксама іх давераныя асобы працягвалі сустрэчы з выбарцамі.

Сяргей Гайдукевіч плянаваў наведаць Берасьцейшчыну. Кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Ўладзімер Карунас наведаў сёньня Фаніпаль.

(Карунас: ) “Былі людзі. Чалавек 50, напэўна. Задавалі вельмі многа пытаньняў: аб праграме, якія будуць першыя ўказы. Усё ў звычайным рэжыме. Раздавалі літаратуру. Потым па рынку я прайшоўся”.

Аляксандар Казулін сёньня быў на Гарадзеншчыне, а Аляксандар Мілінкевіч наведаў Баранавічы і Салігорск.

Прэсавы сакратар штабу А.Лукашэнкі Дзьмітры Косьцін сказаў, што ягоны кандыдат у прэзыдэнты сёньня зноў выконвае абавязкі кіраўніка краіны і ніякіх сустрэч з выбарцамі не праводзіць.

(Косьцін: ) “У рэгіёнах толькі праходзяць сустрэчы з выбарцамі. Давераныя асобы праводзяць сустрэчы ў аб’ектах сацкультбыту. Тым больш што сёньня масьленіца, і народу на канцэртных, імправізаваных пляцоўках таксама шмат”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG