Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРСМ і КПБ паспрабавалі сарваць сустрэчу з выбарцамі ў Баранавічах


Радыё Свабода Прадстаўнікі праўладнай маладзёвай арганізацыі БРСМ і кампартыі Беларусі паспрабавалі сарваць сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі ў Баранавічах.

Спачатку яны прыйшлі з плякатамі да будынку, дзе праводзілася сустрэча, і крычалі лёзунгі "За Лукашэнку", а пасьля пэўная іх частка ўжо ў залі пачала скандаваць, рваць партрэты Мілінкевіча, сьвістаць, крычаць. На пэўны час быў выключаны мікрафон. Асабліва агрэсіўна вялі сябе актывісты БРСМ, якіх Аляксандар Мілінкевіч назваў "хунвэйбінамі".

Мілінкевічу ўдалося ўтрымаць залю пад кантролем, і частка агрэсіўных прыхільнікаў Лукашэнкі пакінула памяшканьне. А.Мілінкевіч заявіў, што замест таго, каб правесьці з кандыдатам ад аб''яднаных дэмсілаў наўпростыя дэбаты, Лукашэнка накіроўвае на ягоныя сустрэчы хуліганаў.

На сустрэчу з А.Мілінкевічам у Баранавічах прыйшло больш за 800 чалавек – месца ўсім у залі не хапіла, і людзі былі вымушаныя стаяць у праходах і на вуліцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG