Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты Свабоднага прафсаюзу арганізавалі "праймэрыз"


Радыё Свабода Актывісты Свабоднага прафсаюзу Адкрытага акцыянэрнага таварыства “Полацак-Шкловалакно” арганізавалі на сваім прадпрыемстве своеасаблівыя “праймэрыз”, каб высьветліць палітычныя прыхільнасьці рабочых напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Ладзіліся яны сярод работнікаў 2-й зьмены цэху №7.

Рабочым былі раздадзеныя 50 бюлетэняў з прозьвішчамі чатырох кандыдатаў на прэзыдэнта з прапановаю пазначыць – за каго яны будуць галасаваць. Пры гэтым, 6 чалавек адмовіліся прыняць удзел у галасаваньні, астатнія прагаласавалі наступным чынам:

– Аляксандру Лукашэнку аддалі галасы 36%; – Аляксандру Мілінкевічу 32%; – Сяргею Гайдукевічу 10%; – Аляксандру Казуліну 8%

Падлік галасоў адбываўся ў прысутнасьці ўдзельнікаў галасаваньня. Паводле старшыні заводзкай суполкі Свабоднага прафсаюзу Віктара Стукава, гэтыя лічбы падтрымкі кандыдатаў можна экстрапаляваць і на ўвесь працоўны калектыў.

На сёньняшні дзень на ААТ “Полацак-Шкловалакно” працуе 4,5 тысяч чалавек, зь іх больш паловы складаюць жанчыны.
XS
SM
MD
LG