Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэпарцёры бязь межаў” крытыкуюць перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі


Радыё Свабода Арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” выказала занепакоенасьць сытуацыяй у Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка.

У заяве арганізацыі паведамляецца, што ў Менску супрацоўнікі міліцыі зьбілі і затрымалі як найменей 9 журналістаў, якія прысутнічалі ў чацьвер пры затрыманьні кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Двое журналістаў, у тым ліку і карэспандэнт “Комсомольской правды в Белоруссии”, былі шпіталізаваныя.

“Рэпарцёры бяз межаў” адзначаюць, што перадвыбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць у атмасфэры страха, з парушэньнем свабодаў і дэмакратычных нормаў.
XS
SM
MD
LG