Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынатар "Зубра" асуджаны на 15 сутак (абноўлены)


Радыё Свабода Як паведаміла прэсавая служба руху "Зубр", сёньня ў Бялынічах судзьдзя Гуз прысудзіў каардынатару "Зубра" Алегу Мяцеліцу 15 сутак арышту паводле абвінавачваньня ў хуліганстве. На загад судзьдзі на суд, які адбыўся ў будынку бялыніцкага РАУС, не былі дапушчаныя журналісты й прадстаўнікі грамадзкасьці. Мяцеліцу некалькі разоў перавозілі з аднаго месца ў другое, хаваючы нават ад ягонага адваката, дзе будзе адбывацца суд.

Учора а 20-й гадзіне Мяцеліца павінен быў пакінуць прыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна, дзе ён адбываў 15 сутак арышту. Але ў 14.30 загадчык аддзела прафіляктыкі й правапарадку РАУС г.Бялынічы Аляксандар Манікайла і супрацоўнік магілёўскага ўпраўленьня КДБ Сафронаў забралі "зубра" й прывезьлі яго ў Бялынічы.

Ля ўваходу ў бялыніцкі РАУС супраць Мяцеліцы была зьдзейсьненая правакацыя: як толькі ён выйшаў з машыны, насустрач яму выйшлі два на выгляд нецьвярозыя мужчыны, якія ўпалі, калі параўняліся зь ім. Супрацоўнікі міліцыі адразу ж абвінавацілі Мяцеліцу ў тым, што ён зьбіў гэтых людзей. Яго правялі ў РАУС і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Паводле ягонай жонкі Натальлі Мяцеліцы, якой Алег пасьпеў патэлефанаваць да затрыманьня, як толькі ён выйшаў на вуліцу, яму ў ногі кінуліся мінакі нападпітку і закрычалі “ Дапамажыце, зьбіваюць”. Міліцыянты адразу падбеглі і затрымалі яго, потым абвінавацілі ў тым, што ён пачаў бойку. Яны адмовіліся задаволіць просьбу родных правесьці экспэртызу, каб высьветліць, ужывалі тыя мінакі алкагольныя напоі ці не.

Сьведкамі абвінавачаньня ў судзе былі міліцыянты, якія затрымлівалі Мяцеліцу. Яшчэ да сканчэньня суда міліцыянты адказвалі праваабаронцам, якія тэлефанавалі ў бялыніцкі РАУС, што Мяцеліцу прысудзілі 15 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG