Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы занепакоенае выказваньнямі беларускіх уладаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У сувязі з учорашнімі выказваньнямі Аляксандра Лукашэнкі ў часе усебеларускага сходу Міністэрства замежных справаў Польшчы распаўсюдзіла ў пятніцу ўвечары заяву, у якой выказала “глыбокую занепакоенасьць выказваньнямі вышэйшых беларускіх уладаў, у якіх Польшчу абвінавачваюць ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы гэтай краіны”.

“Такія заявы МЗС Польшчы ацэньвае як спробы адцягваньня ўвагі беларускага грамадзтва ад унутраных праблемаў, асабліва ад становішча, у якім апынуліся апазыцыйныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта... У сваёй палітыцы ў дачыненьні да Беларусі Польшча кіруецца правіламі, акрэсьленымі ў дакумэнтах ААН і АБСЭ, а таксама двухбаковымі пагадненьнямі. Міністэрства спадзяецца, што падобнымі правіламі будуць карыстацца таксама і беларускія ўлады”, – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG