Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Freedom House” асуджае затрыманьні ў Менску і зьбіцьцё Казуліна


Радыё Свабода Праваабарончая арганізацыя “Freedom House” рашуча асудзіла затрыманьне і зьбіваньне актывістаў дэмакратычнага руху, а таксама кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна ў Менску 2 сакавіка. Аб гэтым паведаміла інфармацыйнае агенцтва БелаПАН.

На думку выканаўчай дырэктаркі арганізацыі Джэніфэр Віндзар, зьбіцьцё Казуліна “не вяшчуе нічога добрага кандыдатам ад апазыцыі”. “Гэты інцыдэнт падкрэсьлівае абсалютную неабходнасьць назіраньня за выбарчай кампаніяй і выбарамі ў Беларусі з боку міжнароднай супольнасьці, а таксама моцнай падтрымкі беларускага народу, які легітымным шляхам імкнецца да свабоды”, – зазначыла Джэніфэр Віндзар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG