Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія студэнты зладзілі пікет у падтрымку Беларусі


Ірына Віданава, Вашынгтон У чацьвер, 2 сакавіка, у Вашынгтоне пяць амэрыканскіх студэнтаў з каледжу Columbia Union, штат Мэрылэнд, арганізавалі пікет насупраць беларускай амбасады ў адказ на падзеі ў Менску.

Студэнты трымалі бел-чырвона-белыя сьцяжкі і вялікую расьцяжку з партрэтамі зьніклых і палітычных вязьняў.

Першы раз за гісторыю дэманстрацый у Вашынгтоне насупраць беларускага пасольства прадстаўнік амбасады выйшаў і сустрэўся з адным з удзельнікаў пікету. Супрацоўнік назваў сябе Дзьмітрыем і сказаў, што адказвае за сувязь з грамадзкасьцю.

У размове з амэрыканскім студэнтам супрацоўнік амбасады адзначыў, што ніякіх дэманстрацый і арыштаў у Менску 2 сакавіка не было і што ўсе сродкі сувязі ў краіне працавалі бяз збояў.

Ён таксама заявіў, што выступае за дэмакратычную Беларусь, але дэманстрацыі зьяўляюцца няправільным сродкам дасягненьня гэтай мэты.

Студэнты пікетавалі амбасаду да 18:00 па вашынгтонскім часе.
XS
SM
MD
LG