Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч: Казулін нагадвае мяне ў 1996-м, але я больш інтэлігентны


Радыё Свабода Кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Сяргей Гайдукевіч 3 сакавіка прысутнічаў на Ўсебеларускім народным сходзе, у другой палове дня правёў нараду з кіраўнікамі сваіх рэгіянальных штабоў, а ўвечары накіраваўся на Берасьцейшчыну.

Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі гаворыць, што запрашэньне на сход ён атрымаў літаральна ў апошні момант, чым застаўся задаволены:

(Гайдукевіч: ) "Мне прыйшло запрашэньне 1 сакавіка пасьля абеду. Што тычыцца выступу Лукашэнкі, дык я, як харызматык, магу сказаць: моцны выступ для электарату, моцны..."

Спадар Гайдукевіч кажа, што апошнім часам ён амаль не бывае ў сталіцы, паколькі хоча ахапіць як мага больш выбарцаў. Кандыдат на прэзыдэнта цьвердзіць, што і цяпер ён трымаецца лёзунгу, які сфармуляваў для сябе 6-7 гадоў таму: “Трэба ісьці да электарату”.

На думку Сяргея Гайдукевіча, і Аляксандар Казулін, і Аляксандар Мілінкевіч пакуль рэдка выходзяць за межы кола сваіх прыхільнікаў:

(Гайдукевіч: ) "Што ў Мілінкевіча? Прыйшлі ўчора тыя ж самыя людзі, што і раней прыходзілі. Іх упартасьць, безумоўна, заслугоўвае павагі. Але ж гэта электарат нават не кандыдата, а партыяў, якія яго падтрымліваюць. Трэба ісьці шырэй. Калі б Мілінкевіч пайшоў па-за колы сваіх прыхільнікаў, у яго было б усё нармальна".

Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі згадвае, што ў сярэдзіне 90-х гадоў ён любіў "пашумець". Цяпер, як лічыць Сяргей Гайдукевіч, так робіць і Аляксандар Казулін:

(Гайдукевіч: ) "Для бальшыні людзей цікава: што ён яшчэ вытварыць? Не кожны дзень бачыш, каб кандыдат на прэзыдэнта пабіўся, парваў газэту... Ён вельмі цікава выступіў. Але ж гэта – каліф на час знаходжаньня ў эфіры. Казулін нагадвае мне Гайдукевіча дзесьці 1996 году, але больш інтэлігентнага. Я быў больш інтэлігентным нават у 1996-м годзе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG