Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК пакуль не зьбіраецца здымаць кандыдатаў


Радыё Свабода Бліжэйшым часам паседжаньні ЦВК не заплянаваныя,– паведаміў “Свабодзе” сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Пры гэтым ён заявіў адносна ўчарашніх падзей, што выбарчыя камісіі адносяцца вельмі лібэральна да кандыдатаў на прэзыдэнта, “і на этапе рэгістрацыі, і на этапе агітацыі, калі агітацыйныя мерапрыемствы і дзеяньні некаторых кандыдатаў носяць яўна правакацыйны характар і выходзяць за рамкі дзейнага заканадаўства”.

(Лазавік: ) “Я проста не рэкамэндаваў бы кандыдатам злоўжываць нашым лібэралізмам… Будзем цярпець, калі не зьявіцца чагосьці новага, пакуль жа гэта не сьмяротна…Мы хацелі б, каб выбары былі альтэрнатыўнымі і каб нам не даводзілася здымаць кандыдатаў на прэзыдэнта, але для гэтага патрэбна выконваць заканадаўства”.

Спадар Лазавік паведаміў, што заключэньняў праваахоўных органаў аб парушэньні заканадаўства кандыдатамі на прэзыдэнта ў ЦВК не паступала.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG