Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістам “Партнэрства” выставілі сакрэтнае абвінавачаньне


Радыё Свабода Менская пракуратура зачытала афіцыйнае абвінавачаньне арыштаваным сябрам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Цімафею Дранчуку, Міколу Астрэйку, Эніры Браніцкай і Аляксандру Шалайку. Працэдура адбывалася ў сакрэтнай абстаноўцы.

З адвакатаў узялі падпіску аб неразгалошваньні ня толькі акалічнасьцяў справы, але забаранілі нават паведаміць журналістам паводле якога артыкулу Крымінальнага кодэксу абвінавачваюць актывістаў арганізацыі.

22 лютага сяброў “Партнэрства” затрымалі з падазрэньня ў кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы грамадзянаў. Супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрусы ў кватэрах актывістаў і забралі ўсе носьбіты інфармацыі. Пазьней кіраўнік КДБ назваў іх каардынатарамі правакацыяў, якія нібыта зьбіраліся рабіць апазыцыянэры ў часе правядзеньня вулічных акцый 19 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG