Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыя Грузіі, Украіны, АБСЭ, Эўразьвязу


Радыё Свабода Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ выказала занепакоенасьць затрыманьнем кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна і ягоных прыхільнікаў.

Бюро лічыць, што гэта сьведчыць пра сур’ёзнае пагаршэньне атмасфэры выбарчай кампаніі. Міжнародныя назіральнікі АБСЭ засьведчылі, што супраць кандыдата і яго прыхільнікаў была ўжыта грубая сіла. Назіральнікам Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ не дазволілі прайсьці ў аддзяленьне міліцыі, дзе ўтрымліваўся спадар Казулін, і не давалі інфармацыі адносна інцыдэнтаў і ўмоваў утрыманьня затрыманых.

Дырэктар Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ спадар Штрохал заявіў, што любы арышт кандыдата падчас выбарчай кампаніі выклікае пытаньні і патрабуе тлумачэньняў з боку ўладаў.

************************ Эўракамісар Бэніта Фэрэра Вальднер асудзіла сур’ёзныя парушэньні ў правядзеньні выбарчай кампаніі ў Беларусі. Яна заявіла, што ЭЗ асабліва занепакоены сёньняшнімі паведамленьнямі пра затрыманьне і зьбіцьцё Аляксандра Казуліна –аднаго з чатырох кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі. Яна таксама ўзгадала апошнюю дэклярацыю, прынятую міністрамі замежных справаў ЭЗ пра гатовасьць увесьці далейшыя санкцыі супраць адказных беларускіх асобаў, калі выбары ня будуць дэмакратычнымі.

************************ Блёк Юліі Цімашэнкі выказаў занепакоенасьць ў зьвязку з дыскрэдытацыяй няўрадавых беларускіх арганізацыяў з боку беларускага рэжыму. Як вынікае з адмысловай заявы цэнтральнага штабу арганізацыі, блёк Юліі Цімашэнкі выказвае сваю салідарнасьць з усімі праваабарончымі грамадзкімі арганізацыямі Беларусі, якія ажыцьцяўляюць кантроль правоў чалавека і свабодаў, у прыватнасьці, у працэсе выбараў, і змагаюцца за роўны доступ усіх кандыдатаў у прэзыдэнты да сродкаў масавай інфармацыі.

******************* Кіраўнік камітэта бясьпекі Грузінскага парлямэнта Гіві Тармагадзэ заявіў сёньня, што беларускія ўлады адмовілі Тбілісі ў просьбе назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі 19 сакавіка. Паводле словаў Тармагадзэ, грузінскія назіральнікі, аднак, будуць спрабаваць прыехаць у сакавіку ў Беларусь у складзе місіі АБСЭ. Сябры грузінскага парлямэнту адхіляюць абвінавачваньні з боку беларускага КДБ адносна таго, што Грузія зьбіраецца дапамагчы беларускай апазыцыі зьдзейсьніць рэвалюцыю ў краіне. Старшыня грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ назвала ўчорашнія заявы кіраўніка КДБ Сьцяпана Сухарэнкі «сьмешнымі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG