Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва выказала пратэст супраць хлусьні і рэпрэсіяў


Тацяна Поклад, Вільня Літоўскае міністэрства замежных справаў сёньня накіравала свой пратэст Беларускаму МЗС супраць распаўсюджваньня выдумак пра нібыта рыхтаваны пераварот у Беларусі. У заяве таксама асуджаюцца парушэньні дэмакратычных нормаў у Беларусі.

Міністэрства замежных справаў Літвы ў афіцыйнай заяве зьвяртае ўвагу на тое, што прапагандысцкая кампанія, якая штучна стварае напружанасьць, і ў якой ня раз узгадваецца і Літва, шкодзіць ўзаемаразуменьню паміж двума суседнімі народамі.

Паводле заявы, “у часе выбарчай кампаніі ў Беларусі маюць быць створаныя умовы для незалежных кандыдатаў Аляксандра Міленкевіча і Аляксандра Казуліна, для свабоднай прэсы і магчымасьці для усіх грамадзянаў Беларусі свабодна выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю і волю”.

У заяве міністэрства замежных справаў Літвы гаворыцца: “Арышт кандыдата у прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна з выкарыстаньнем грубай фізычнай сілы зьяўляецца відавочным парушэньнем ўсеагульна прызнаных правоў чалавека і парушэньнем дэмакратычных выбарчых нормаў. Таму Александр Казулін павінен быць неадкладна вызвалены, яму мае быць неадкладна вернутая свабода і магчымасьці на роўных умовах з іншымі кандыдатамі удзельнічаць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG