Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пад Віцебскам затрымалі прыхільнікаў Мілінкевіча, якія ехалі ў Менск


Радыё Свабода, Віцебск Паводле кіраўніка гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава, які таксама апынуўся ў ліку затрыманых, затрыманьне адбылося ў 14.30. Дзесяць пасажыраў арандаванага мікрааўтобуса разам з кіроўцам былі дастаўленыя ў Першамайскі райаддзел міліцыі.

Супрацоўнікі міліцыі цьвердзяць, што афіцыйная прычына затрыманьня – гэта праблемы з дакумэнтамі на мікрааўтобус, з чым катэгарычна нязгодная ягоная гаспадыня. Зараз прадпрымальніца бароніць свае інтарэсы, а віцебскія апазыцыянэры пішуць тлумачэньні наконт таго, як яны апынуліся ў арандаваным транспартным сродку і куды мелі намер паехаць.

З улікам таго, што ў пастарунку, паводле заканадаўства, затрыманыя могуць знаходзіцца цягам трох гадзінаў, трапіць да 18.00 у Менск віцебскія апазыцыянэры ўжо ня змогуць.
XS
SM
MD
LG