Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: затрымана машына актывіста Мілінкевіча


Радыё Свабода Сёньня зранку ў Наваполацку на выезьдзе з гораду была затрымана машына сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Сяргея Сідарава.

Разам зь ім у машыне знаходзіліся тры актывісты выбарчай кампаніі: Вячаслаў Крышталёў, Аляксей Трубкін і Генадзь Вазьміцель.

Работнікі міліцыі агледзелі салён і багажнік, але ніякіх агітацыйных матэрыялаў не знайшлі.

Сяргею Сідараву і яго спадарожнікам прапанавалі праехаць у пастарунак, каб высьветліць, ці не знаходзіцца машына ў вышуку.

Пасьля гадзіны знаходжаньня ў пастарунку спадароў Крышталёва, Трубкіна і Вазьміцеля адпусьцілі, а спадару Сідараву прапанавалі застацца, бо ў міліцыянтаў зьявіліся падазрэньні, што ягоны тэхнічны пашпарт падроблены, а таму патрэбна экспэртыза.

Па абедзе Сяргея Сідарава таксама адпусьцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG