Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч працягвае сустрэчы ў рэгіёнах


Радыё Свабода На пытаньне слухача “Свабоды” адказвае Аляксей Янукевіч — сябра штабу кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча.

“Прашу інфармаваць, дзе і калі будзе выступаць Алесь Мілінкевіч — бо людзі кажуць, што 3 сакавіка ён будзе ў маёй Лідзе. Аляксандар”.

Адказвае Аляксей Янукевіч, сябра штабу Аляксандра Мілінкевіча.

(Янукевіч: ) “Так, сапраўды сёньня Аляксандар Мілінкевіч праводзіць сустрэчу з выбарцамі ў Менску, а заўтра працягваюцца паездкі па рэгіёнах і, сапраўды, 3-га ён будзе ў Лідзе. А 18-й гадзіне ў нас будзе сустрэча ў гарадзкім Доме культуры. Таксама са спадаром Мілінкевічам будзе спадар Вячорка — лідэр Партыі БНФ.

На наступны дзень будуць тры сустрэчы. А 12-й у Горадні ў абласной філярмоніі — там таксама можна будзе паслухаць пра ягоную праграму і, натуральна, задаць пытаньні. Наступная сустрэча адбудзецца ў гэты ж дзень, 4 сакавіка, у Ваўкавыску а 16-й гадзіне ў гарадзкім Доме культуры. І ў 18.30 у Слоніме ў гарадзкім кінатэатры.

А на наступны дзень, 5 сакавіка, у нядзелю, у Баранавічах а 12-й гадзіне адбудзецца сустрэча, але месца яе яшчэ ўдакладняецца. І ў гэты ж дзень а 16-й гадзіне ў Салігорску таксама ў гарадзкім Доме культуры. Вось такія сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі адбудуцца на гэтым тыдні”.
XS
SM
MD
LG