Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: ідзе перасьлед актывістаў штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода Магілёўскі абласны штаб Аляксандра Казуліна быў вымушаны пераехаць на іншае месца з памяшканьня, якое арандаваў у гаспадара прыватнай кватэры. Тым часам падчас распаўсюду аб’яваў пра выступ Казуліна на тэлебачаньні міліцыянты затрымалі сябра ініцыятыўнай групы гэтага кандыдата Ўладзімера Хаманеева.

Магілёўскі абласны штаб кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна вымушаны быў пераехаць на новае месца. Кіраўнік штабу Юрась Новікаў арандаваў памяшканьне як прыватная асоба некалькі гадоў. Але менавіта цяпер гаспадаром кватэры зацікавіліся ўлады.

Да яго некалькі разоў прыходзілі міліцыянты, цікавіліся, чаму туды ходзяць людзі, хто яны і чым займюцца. Спачатку гаспадар нагадваў, што гэта ягоная прыватная ўласнасьць, але пасьля апошняга наведваньня міліцыянтаў ён папрасіў кватарантаў пакінуць памяшканьне.

* * *

Сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Ўладзімер Хаманееў быў затрыманы ўчастковым міліцыянтам, калі расклейваў выбарчыя аб’явы ў пад’езьдзе ўласнага дому. Спадар Хаманееў паспрабаваў даказаць, што дзейнічае адпаведна з выбарчым заканадаўствам, але трапіў у міліцэйскае аддзяленьне.

Там яго трымалі некалькі гадзінаў. Склалі пратакол аб тым, што затрыманы расклейваў аб’явы ў недазволеным месцы. У затрыманага канфіскавана сто аб’яваў пра тэлевыступ Казуліна 2 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG