Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля затрыманьня Казуліна адбыўся інцыдэнт са стралянінай (фота)


Радыё Свабода Сьведкі распавялі пра інцыдэнт, які бачылі на свае вочы. Каля Кастрычніцкага РАУС стаяў аўтамабіль шэрага колеру. У яго накіраваліся маладыя хлопец і дзяўчына. Хлопец меў пры сабе вялізную фотакамэру.

За імі пабеглі людзі ў цывільным з таго падразьдзяленьня, якое затрымлівала Казуліна.

Чалавек з фотакамэрай пасьпеў сесьці за руль і завёў машыну. Людзі ў цывільным спрабавалі выцягнуць яго з аўтамабіля, кіроўца націснуў на пэдаль газу і машына ірванула зь месца.

Тады людзі ў цывільным зрабілі тры стрэлы па машыне – адзін ў ветравое шкло, і два – у колы машыны.

Аўтамабіль паехаў у канец вуліцы, за ім паехаў аўтамабіль з танаваным шклом.

Прозьвішчы гэтых хлопца і дзяўчыны невядомыя, невядома таксама, дзе яны знаходзяцца.





• Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж) • Казуліна зьбілі, а потым затрымалі і адвезьлі ў міліцыю • Мілінкевіч выказаў салідарнасьць з Казуліным • Міліцыянты затрымалі і зьбілі прыхільнікаў Аляксандра Казуліна і журналістаў, каля пастарунку чуліся стрэлы • Да Казуліна выклікалі хуткую дапамогу • Пракуратура: у міліцыі Казулін разьбіў партрэт Лукашэнкі • Паводле неафіцыйных зьвестак, Казуліна могуць зьняць з выбараў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG