Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле неафіцыйных зьвестак, Казуліна могуць зьняць з выбараў


Радыё Свабода Сёньня раніцай кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна затрымала і зьбіла міліцыя. Як паведамляе пракуратура, Аляксандар Казулін ў міліцэйскім пастарунку сарваў і разьбіў партрэт Лукашэнкі. Казуліну далі магчымасьць патэлефанаваць ягонай прэсавай сакратарцы Ніне Шыдлоўскай.

Ён паведаміў сваёй прэсавай сакратарцы, што ён зьбіты, але не скардзіўся на стан свайго здароўя. Судмэдэкспэрты, якія на машыне "Хуткай дапамогі" прыяжджалі ў пастарунак, насамрэч прыяжджалі не да Казуліна, а да трох, як яны сказалі, зьбітых, што паскардзіліся на пабоі. Хто гэтыя людзі, судмэдэкспэрты не патлумачылі.

Крыніцы ў ЦВК у неафіцыйным парадку паведамілі, што Аляксандра Казуліна здымаюць з рэгістрацыі на прэзыдэнцкіх выбарах, і што ягоны выступ па дзяржаўным тэлебачаньні сёньня ўжо не прагучыць.

Прычына зьняцьця з рэгістрацыі – нібыта тое, што на Казуліна нібы то ўжо заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу "злоснае хуліганства".

Аднак супрацоўнікі пракуратуры казалі журналістам, што яшчэ ня вырашылі, як кваліфікаваць учынак Казуліна – тое, што ён у дзяжурнай частцы разьбіў партрэт Аляксандра Лукашэнкі.

А 16-й гадзіне пракуратура плянуе даць адказ, ці будзе супраць Казуліна распачатая крымінальная справа за злоснае хуліганства. Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленьне волі да 6 гадоў.

• Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж) • Казуліна зьбілі, а потым затрымалі і адвезьлі ў міліцыю • Мілінкевіч выказаў салідарнасьць з Казуліным • Міліцыянты затрымалі і зьбілі прыхільнікаў Аляксандра Казуліна і журналістаў, каля пастарунку чуліся стрэлы • Да Казуліна выклікалі хуткую дапамогу • Пракуратура: у міліцыі Казулін разьбіў партрэт Лукашэнкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG