Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура: у міліцыі Казулін разьбіў партрэт Лукашэнкі


Радыё Свабода Сёньня кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна затрымала і зьбіла міліцыя. Намесьнік гарадзкога пракурора спадар Старавойтаў зрабіў заяву для прэсы. Ён паведаміў, што Аляксандар Казулін зьдзейсьніў "супрацьпраўнае дзеяньне". Ён патлумачыў, што Казулін учыніў хуліганскія дзеяньні.

Намесьнік пракурора паведаміў, што ў РУУСе, у дзяжурнай частцы міліцыі, спадар Казулін разьбіў партрэт Лукашэнкі. І цяпер супрацоўнікі пракуратуры яшчэ ня ведаюць, як кваліфікаваць гэты ягоны ўчынак.

Ён паабяцаў, што недзе да 16-й гадзіны пракуратуры плянуе вызначыцца. Гэта будзе або абраза Лукашэнкі, або будзе злоснае хуліганства.

Увесь гэты час будзе знаходзіцца пад вартай у дзяжурнай частцы Кастрычніцкага РУУСу. Сюды падышлі людзі, нягледзячы на той інцыдэнт, што тут быў адбыўся. Падыходзяць усё новыя людзі. Каля плоту РУУСу зараз стаяць некалькі дзясяткаў чалавек.

• Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж) • Казуліна зьбілі, а потым затрымалі і адвезьлі ў міліцыю • Мілінкевіч выказаў салідарнасьць з Казуліным • Міліцыянты затрымалі і зьбілі прыхільнікаў Аляксандра Казуліна і журналістаў, каля пастарунку чуліся стрэлы • Да Казуліна выклікалі хуткую дапамогу
XS
SM
MD
LG