Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Казуліна выклікалі хуткую дапамогу


Радыё Свабода Да зьбітага сёньня раніцай кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, які знаходзіцца ва ўправе міліцыі Кастрычніцкага раёну Менска была выкліканая хуткая дапамога.

Як паведаміла дачка спадара Казуліна Юлія, празь нейкі час лекары выйшлі, але нічога не сказалі пра тое, як адчувае сябе кандыдат на прэзыдэнта. Толькі далі зразумець яго родным, што з Аляксандрам Казуліным нібыта ўсё добра.

Цяпер жонка Казуліна Ірына разам з дочкамі знаходзяцца у памочніка генэральнага пракурора Беларусі, дзе пішуць заяву з патрабаваньнем неадкладна вызваліць свайго бацьку і мужа.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Казуліна Мечыслаў Грыб накіраваў на імя генпракурора Пятра Міклашэвіча, міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава і старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, а таксама ў прадстаўніцтва АБСЭ, у місію назіральнікаў СНД і ў замежныя амбасады ліст.

У ім спадар Грыб патрабуе неадкладна завесьці крымінальную справу па факце “бандыцкага нападу на кандыдата ў прэзыдэнты” і вызваліць Аляксандра Казуліна.

Мечыслаў Грыб таксама заклікаў праваахоўчыя структуры “абараніць грамадзянаў ад дзеяньняў некантраляваных бандыцкіх фармаваньняў”, а міжнародную супольнасьць адрэагаваць, на тое, што адбываецца сёньня ў Менску.

• Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж) • Казуліна зьбілі, а потым затрымалі і адвезьлі ў міліцыю • Мілінкевіч выказаў салідарнасьць з Казуліным • Міліцыянты затрымалі і зьбілі прыхільнікаў Аляксандра Казуліна і журналістаў, каля пастарунку чуліся стрэлы
XS
SM
MD
LG